«Вада вельмі агідная», — у вёсцы Кабакі праблема з пітной вадой. ВІДЭА

09:04 02 сентября 2017
ОБСУДИТЬ
У вёсцы Кабакі Бярозаўскага раёну людзі скардзяцца на мутную, смярдзючую ваду з водаправоду. Некаторыя кажуць, што па ваду вымушаныя ездзіць на ферму каля суседняй вёскі.

Яшчэ год таму мясцовыя жыхары Кабакоў збіралі подпісы, каб пабудавалі ачышчальную станцыю ў Кабаках, гразілі нават байкотам выбараў.

Аднак чыноўнікі сказалі, што сродкаў на гэта няма і што будаўніцтва станцыі будзе ўключанае ў план на 2020 год. Хаця, калісці, гэтая станцыя была ў планах на будаўніцтва яшчэ на 2011-2015 гады, прызнаваўся тады чыноўнік на вясковым сходзе.

Каб параўнаць кабакоўскую ваду з бутыліраванай, мы налілі яе ў слоікі. Нават няўзброеным вокам бачна, наколькі мутная вада ў Кабаках. Аднак, фота і відэа, нажаль, ня можа перадаць смярдзючы пах гэтай вады.

Хто мае сродкі, ставяць фільтры, большасць жа або кіпяцяць ваду, або ездзяць па лепшую ваду на ферму каля суседняй вёскі:

«Паставіш бутэльку вады ў лядоўню, каб халоднай папіць. На раніцу яна ўвогуле робіцца іржавая-іржавая. Слоік чырвоны становіцца ад гэтай вады. Так і п’ем. А што рабіць, дзе падзецца?» — кажа мужчына каля крамы.

Дэпутат Першамайскага сельсавету з Кабакоў Валер Білібуха (БХД) спрабаваў збірць подпісы і дамагацца збудавання ачышчальнай станцыі:

“Спрабавалі летась прамыць гэтую сістэму воданапорную, але зрухаў нуль. Колеру не памяняла, крышку былі пах збілі, але цяпер ізноў тое самае. Калі былі выбары ў Палату прадстаўнікоў, абіраўся тут Анатоль Ткачук (былы старшыня Івацэвіцкага райвыканкаму), у сваёй перадвыбарчай кампаніі паабяцаў, што людзям у Кабаках будзе рабіцца станцыя абезжалезвання. Але адныя толькі абяцанні – ніхто нічога не робіць.”


Натальля Парэчына, спецыяліст па ўстойлівым выкарыстанні водных рэсурсаў Цэнтру экалагічных рашэнняў:

«Праблема, распаўсюджаная ў Беларусі, — утрыманне жалеза ў пітной вадзе. Нітраты бываюць у вадзе паверхневай, а жалеза часта ўтрымліваецца і ў артэзіянскай вадзе. У нас такі склад глебаў, што жалезістая вада вельмі распаўсюджаная. Але ўтрыманне жалеза ў пітной вадзе не нясе такіх рэзкіх праблем, як утрыманне нітратаў. Жалеза лёгка працэджваецца праз фільтр».

Наталля кажа, што ў рамках праграмы «Чыстая вада» ў розных рэгіёнах Беларусі будуюць станцыі абезжалезвання.

«Яны добра дапамагаюць, шкада, што не ўсюды ёсць. Тут нашы ўлады стараюцца і нешта робяць. А вось у пытанні з нітратамі хутчэй замоўчваюць праблему, чым яе вырашаюць».

«Нітраты мы ня можам убачыць на свае вочы, у адрозьненьне ад жалеза, якое ўсе бачаць, усе скардзяцца. Але праблем са здароўем ад жалеза практычна няма. А вось праблем ад нітратаў вельмі-вельмі шмат», — кажа Натальля Парэчына.

Свідравіна ў Кабаках
Свідравіна ў Кабаках

На сайце «Водны кантроль» ёсьць вынікі тэставаньня вады са сьвідравіны ў Кабаках, і там яна чыстая. Калі забіраць ваду з глыбокіх крыніцаў, гэта гарантуе, што яна будзе якасная.

«Існуе кругаварот вады ў прыродзе. Раней ці пазней забруджаная нітратамі вада ці самі нітраты могуць пратачыцца ў глыбейшыя гарызонты глебы і трапіць у грунтовыя воды, — тлумачыць Наталля Парэчына. — Калі мы згадаем, як у нас звычайна робяцца калодзежы, то гэта глыбіня 5—7—10 метраў, да першай вады. Часцей за ўсё ніхто ня думае пра тое, што менавіта паверхневыя гарызонты вады, так званая верхаводка, найбольш забруджаныя. Бо ўсё тое, што ў нас ёсьць на паверхні глебы, з ападкаў праточваецца ўглыб.

Адзінае выйсце — свідравіна глыбінёй 100 мэтраў, артэзіянская вада, абсалютна чыстыя воды, якія можна гарантавана піць і яны не забруджаныя».

Па словах Парэчынай, у нашы калодзежы «на 99,99% трапляюць паверхневыя воды».

Да жыхароў, якія маюць цэнтралізаванае водазабесьпячэньне, актуальная праблема паўторнага забруджваньня пітной вады, кажа экспэрт.

«Першапачаткова вада ў трубы трапляе абсалютна чыстая, добрая і якасная. Але шмат у якіх месцах трубы маюць узрост 20–30 гадоў, а можа і болей. Яны робяцца непрыдатнымі, і якасць саміх трубаў не адпавядае патрабаваньням, якія ёсць ва ўсіх краінах свету», — тлумачыць Наталля Парэчына.

Радыё Свабода

КОММЕНТАРИИ ( 0)

ОБСУДИТЬ

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

05 октября 2017 14:12

Отразится ли на вашем бюджете подорожание ЖКУ? Видеоопрос в Березе

С началом отопительного сезона увеличатся расходы на жилищно-коммунальные услуги. Что об этом думают жители Березы, на чем будут экономить, смотрите в видеоопросе "Першага Рэгіёну".

26 июля 2017 21:40

Как отремонтировали дорогу после просьбы 10% жителей Белоозёрска

В Белоозерске местные власти отчитались о проведении восстановительных работ на участке дороги, за ремонт которой подписались более 10% жителей города в рамках кампании «За наш город». Но был ли ремонт?

21 июля 2017 16:37

В Белоозёрске добиваются благоустройства дорог

Белоозерские активисты кампании «За наш город» продолжают добиваться благоустройства в своем городе. В своем обращении они просят местные власти и Госавтоинспекцию обратить внимание на состояние дворовых дорог.

16 мая 2017 17:56

Депутат Билибуха собирает подписи за ремонт дороги в Кабаках

Единственный в Беларуси оппозиционный депутат местных советов Валерий Билибуха из деревни Кабаки (Березовский район) собрал подписи за ремонт дороги на […]