Скандал: у Бярозаўскім раёне на выбарах у сельсавет перамог «супраць усіх»?

20:53 24 февраля 2018
ОБСУДИТЬ
Сябра камісіі і назіральнік заяўляюць, што па адной з акругаў у Першамайскім сельсавеце Бярозаўскага раёну выбары не адбыліся. Паводле папярэдніх звестак ЦВК, дэпутат не абраны ў адной акрузе з 18 111. Вядома, што выбары не адбыліся ў Савецкай акрузе № 3 ў Ельску, дзе кандыдата арыштавалі. Бярозаўская ж раённая выбарчая камісія каментароў не дае.

Сябра Першамайскай выбарчай камісіі Бярозаўскага раёну Аляксандр Кенда распавёў Радыё Свабода, што па Кабакоўскай выбарчай акрузе № 11 большасць выбаршчыкаў прагаласавалі «супраць усіх». Тут балатаваўся безальтэрнатыўна кандыдат Дзмітрый Гукін — былы ўчастковы, а цяпер юрыст сельскагаспадарчай арганізацыі «Бярозаўскае». Як вынікае са здымка пратаколу, які падпісалі сябры камісіі пасля падліку галасоў, у згаданай акрузе ўзялі ўдзел у выбарах 95 чалавек. З іх 50 прагаласавалі супраць Дзмітрыя Гукіна, і толькі 39 — за.

Сябра камісіі Аляксандр Кенда кажа, што ў такой невялікай колькасці бюлетэняў камісія памыліцца не магла.

«Апроч таго, незалежны назіральнік Сяржук Русецкі бачыў увесь падлік. Калі б у камісіі нейкая памылка была, то ён бы мог заўважыць. Усё было настолькі добра і празрыста, што гэты ўчастак па праву мог бы лічыцца самым дэмакратычным за апошнія 20 год — назіральніка дапусцілі да самага стала, стаяў на падліку побач з сябрамі камісіі», — кажа Аляксандр Кенда.

Назіральнік Сяржук Русецкі сказаў, што рыхтуе скаргу ў ЦВК на заяву, нібыта дэпутаты ва ўсіх акругах абраныя.

«Згодна з Выбарчым кодэксам дэпутат не з’яўляецца абраным і павінны быць перавыбары. Рыхтую скаргу на паведамленне на сайце ЦВК, што абраныя дэпутаты ўсіх саветаў. Як жа гэта чалавек можа быць абраны, калі згодна з пратаколам ён не набраў неабходнай колькасці галасоў? Кандыдат павінен быў набраць больш за 50% галасоў выбарцаў, калі ідзе безальтэрнатыўна, але гэтага ж не адбылося», — кажа назіральнік.

Назіральнік Сяржук Русецкі каля выбарчага ўчастка ў Кабаках
Назіральнік Сяржук Русецкі каля выбарчага ўчастка ў Кабаках

Афіцыйнай заявы праабранне дэпутатам Дзмітрыя Гукіна яшчэ не было.

Каб атрымаць афіцыйны каментар, ці адбыліся выбары па Кабакоўскай акрузе № 11, Радыё Свабода звярнулася ў Бярозаўскую раённую выбарчую камісію. Аднак намеснік старшыні камісіі Аляксандр Крагель адмовіўся даваць каментары праз тэлефон, прапанаваўшы або прыехаць, або даслаць пісьмовы запыт.

У гэты ж Першамайскі сельсавет Бярозаўскага раёну на другі тэрмін пераабраны дэпутатам актывіст аргкамітэту па стварэньні партыі БХД Валер Білібуха.

Радыё Свабода


Паводле ўласнай інфармацыі «Першага Рэгіёну» Дзмітрый Гукін, меркавана, усё ж будзе дэпутатам. Падрабязнасці паведамім.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

КОММЕНТАРИИ ( 0)

ОБСУДИТЬ

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

04 августа 2018 08:51

Журналістку з Бярозы аштрафавалі за артыкул пра савецкага лётчыка Чкалава

Суд Бярозаўскага раёну 3 жніўня пакараў штрафам незалежную журналістку Тамару Шчапёткіну «за незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі».

26 апреля 2018 11:47

Березовский блогер Кабанов пытался обжаловать в областном суде штраф 980 рублей

Но неудачно. Брестский областной суд оставил в силе решение суда Березовского района от 29 марта, согласно которому блогер Александр Кабанов был оштрафован на 980 рублей "за участие в несанкционированной массовой акции".

14 марта 2018 09:50

У сельсавеце Бярозаўскага раёну пералічылі галасы. «Супраць усіх» не перамог

У Першамайскай сельскай выбарчай камісіі пералічылі галасы ў Кабакоўскай выбарчай акрузе № 11. У выніку дэпутатам сельсавету абвясцілі былога міліцыянта Дзмітрыя Гукіна.

28 февраля 2018 13:20

Активиста из Березы Александра Кабанова оштрафовали на 1225 рублей

Такое решение вынес 28 февраля суд Ленинского района города Бреста, где рассматривались материалы дела по части 3 статьи 23.34 КоАП РБ («нарушение порядка организации или проведения массовых мероприятий»).

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: