У сельсавеце Бярозаўскага раёну пералічылі галасы. «Супраць усіх» не перамог

09:50 14 марта 2018
ОБСУДИТЬ
У Першамайскай сельскай выбарчай камісіі пералічылі галасы ў Кабакоўскай выбарчай акрузе № 11. У выніку дэпутатам сельсавету абвясцілі былога міліцыянта Дзмітрыя Гукіна.

Раней бярозаўскі назіральнік Сяржук Русецкі і сябра ўчастковай выбарчай камісіі Аляксандр Кенда расказалі, што ў час падліку галасоў у дзень выбараў на гэтым участку большасць прагаласавала «супраць усіх», што было зафіксавана і ў пратаколе.

Скандал: у Бярозаўскім раёне на выбарах у сельсавет перамог «супраць усіх»?

Аднак праз пэўны час пасля выбараў стала вядома, што на гэтай безальтэрнатыўнай акрузе ўсё ж абвясцілі дэпутатам Дзмітрыя Гукіна — былога ўчастковага, цяпер — юрыста сельгасагранізацыі.

Назіральнік з Бярозы Сяржук Русецкі напісаў заяву ў пракуратуру, каб высветліць, чаму так атрымалася. Яму прыйшоў адказ з Бярозаўскай раённай выбарчай камісіі, што бюлетэні яшчэ раз пералічваліся на наступны дзень пасля выбараў, 19 лютага.

«Першамайская сельская выбарчая камісія ў прысутнасці членаў Бярозаўскай раённай выбарчай камісіі Крагеля А.У. і Мшара В.У., намесніка старшыні ўчастковай камісіі ўчастку для галасавання № 30 Быцко І.Л., правяла паўторны пералік галасоў па Кабакоўскай выбарчай акрузе № 11, пра што быў складзены акт аб правядзенні паўторнага падліку галасоў выбарнікаў па гэтай выбарчай акрузе», — паведамляецца ў адказе з раённай выбарчай камісіі на заяву Русецкага.

У выніку другога падліку выявілася, што за кандыдата Дзмітрыя Гукіна аддадзена 50 галасоў, а «супраць усіх» прагаласавалі 39 чалавек. У першапачатковым пратаколе гэтыя лічбы былі наадварот:

 

Назіральнік Сяржук Русецкі кажа, што здзіўлены такім паваротам, таму што і сам стаяў каля стала, дзе лічыліся галасы ў дзень выбараў:

«Камісія з 14 чалавек лічыла галасы. Потым кандыдат абскардзіў гэта, тлумачэньні ўзялі ў назіральнікаў, але чамусьці не ва ўсіх, а толькі „правільных“. Тое самае можна сказаць і пра сяброў камісіі — калі спачатку ўсе 14 лічылі, то чаму на паўторны пералік не запрасілі сябра камісіі ад БНФ Аляксандра Кенду? Вынік атрымаўся такі, які быў патрэбны райвыканкаму», — заявіў Сяржук Русецкі.

Калі б на гэтай безальтэрнатыўнай акрузе большасць галасоў былі зафіксаваныя «супраць усіх», то выбары тут не адбыліся б.

Радыё Свабода

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

КОММЕНТАРИИ ( 0)

ОБСУДИТЬ

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

26 апреля 2018 11:47

Березовский блогер Кабанов пытался обжаловать в областном суде штраф 980 рублей

Но неудачно. Брестский областной суд оставил в силе решение суда Березовского района от 29 марта, согласно которому блогер Александр Кабанов был оштрафован на 980 рублей "за участие в несанкционированной массовой акции".

28 февраля 2018 13:20

Активиста из Березы Александра Кабанова оштрафовали на 1225 рублей

Такое решение вынес 28 февраля суд Ленинского района города Бреста, где рассматривались материалы дела по части 3 статьи 23.34 КоАП РБ («нарушение порядка организации или проведения массовых мероприятий»).

24 февраля 2018 20:53

Скандал: у Бярозаўскім раёне на выбарах у сельсавет перамог «супраць усіх»?

Сябра камісіі і назіральнік заяўляюць, што па адной з акругаў у Першамайскім сельсавеце Бярозаўскага раёну выбары не адбыліся. Паводле папярэдніх звестак ЦВК, дэпутат не абраны ў адной акрузе з 18 111. Вядома, што выбары не адбыліся ў Савецкай акрузе № 3 ў Ельску, дзе кандыдата арыштавалі. Бярозаўская ж раённая выбарчая камісія каментароў не дае.

22 февраля 2018 12:06

За планируемый пикет прокуратура Березы вынесла предупреждение Александру Кабанову

Член Объединенной гражданской партии Александр Кабанов был вызван в прокуратуру «для дачи объяснения об обстоятельствах, связанных с нарушением законодательства о порядке проведения массовых мероприятий».

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: