Гісторыя веганства жыхара Бярозы, які імкнуўся стаць сідхам

20:12 24 апреля 2018
ОБСУДИТЬ
Мікалаю Сінкевічу 46 год, ён працуе журналістам і практыкуе здаровы лад жыцця з часоў студэнцтва. Мікалай расказаў сваю гісторыю "Зялёнаму парталу".

«Адразу скажу, што дагэтуль не ведаю розніцы паміж вегетарыянствам, веганствам ды іншымі плынямі адмовы ад мяса. Мяне не цікавілі, хто там “тру”, а хто “не тру”. Ад пачатку у мяне быў эксперыментальны ды прыродазнаўчы інтарэс.

Здаровы лад жыцця практыкую даўно, бо меў далікатны арганізм і ў школьныя гады часта хварэў: прастуды, хранічныя ангіны, вызваленне ад фізкультуры і г.д. На пачатку 90-х вучыўся на прыродазнаўчым факультэце ў Брэсце. Цікавіўся прычынамі слабога здароўя і магчымасцямі арганізма.

Спрыялі розныя акалічнасці, напрыклад, выкладчык фізіялогіі чалавека Пятроў бачыў, што я зацікаўлены студэнт, і даваў мне кнігі па-за межамі вучэбнай праграмы. А час быў такі, што толькі-толькі прарвала саўковыя інфармацыйныя бар’еры, і на нас абрынулася плынь перакладной літаратуры, таксама ўжо легальна друкаваўся СССРаўскі самвыдат. У тым ліку і па ЗЛЖ: вегетарыянства, галаданне, ёга, Аюрведа, розныя аўтарскія практыкі – шмат чаго.

Нарэшце я ўсвядоміў, што прычына хвароб – няправільны лад жыцця. Не тое, каб я меў шкодныя звычкі тыпу п’янства ці курэння. Не, найперш гэта было няправільнае харчаванне. Наш арганізм будуеца з ежы, таму мы з’яўляемся тым, што ямо. А калі ежы зашмат для арганізму і яна цяжкая, “невідавая”, ён перагружаецца.

Выдзяляльная сістэма не спраўляецца, арганізм зашлакоўваецца і з’яўляецца пажыўнае асяроддзе для хваробатворных мікраарганізмаў.

Першыя спробы стаць вегетарыянцам я зрабіў падчас вучобы. Весела было слухаць на пятым курсе лекцыі па біяхіміі, на якіх дэкан сцвярджаў, што жыць немагчыма без незаменных амінакіслот. Я слухаў і смяяўся ўнутры, бо згодна навуцы ўжо не павінны быў нават тут знаходзіцца і адносіцца да ліку жывых.

З 1995 года я канчаткова перастаў ужываць мяса. Плюс спрабаваў розныя іншыя метады (з йогі, напрыклад). У выніку сапраўды стан здароўя значна палепшыўся. Не скажу, што адмова ад мяса далася цяжка. Гэта было абдуманае рашэнне з загадзя запланаванымі і спраўджанамі нарэшце вынікамі.

Фізічны стан палепшыўся, ангіны і прастудныя захворванні не дапякалі, я мог выпіць шклянку халоднай вады і мне не балела глытка. То быў сапраўдны цуд! Хто такое перажыў – мяне зразумее!

Я ўжываў садавіну, гародніну, кашы і г.д., нячаста – рыбу і курыныя яйкі. Калі першапачатковай мэтай было паправіць здароў’е, то з часам на першае месца стала маральна-этычная прычына – я не хацеў есці плоць жывых істот і быць ускоснай прычынай іх пакут. Такім чынам, са змяненнем харчавання змяніўся светапогляд.

У 2009 годзе я вырашыў пайсці далей і паспрабаваць сырамонаядзенне. Гуру сыра-мона- абяцаюць адэптам свайго вучэння звышмагчымасці ўзроўню амаль што сідхі. Пасля гэтага ўжо толькі пераход на пранічнае харчаванне.

Я шмат прачытаў па сыра-мона- і таксама вырашыў паспрабаваць, праверыць на ўласным вопыце.

Гэта была не першая спроба перайсці на сырамонаядзенне, але гэтым разам найбольш паслядоўная. Важкім аргументам стаў вопыт аднаго знаёмага па інтэрнэце, які жыў у Гішпаніі, папулярызаваў сыра-мона-, адначасова займаўся са штангай і, па яго сцвярджэннях, паказваў шалёныя вынікі. Усё выглядала пераканаўча, але праз пару год выявілася, што ён хлусіў.

І я адплыў у нязведанае мора. Харчаваўся выключна сыра- мона-, г. зн. сырая садавіна і гародніна, арэхі – пры тым усё ўжывалася паасобку, у розныя прыёмы. Такім чынам выконваўся пастулат пра максімальнае засваенне пажыўных рэчываў. З гатаваных страў я ўжываў толькі зялёную гарбату.

Пазітыўныя моманты практыкі сыра- мона- : амаль не было прастудных захворванняў, калі і здараліся, то праходзілі ў максімальна лёгкай форме і доўжыліся дзень-два-тры, сопляў не было ўвогуле.

Негатыўныя: худзізна ўзмацнілася, падскурнага тлушчу практычна не было. Мёрз, даводзілася цяплей апранацца. Пры тым я па-ранейшаму шмат рухаўся (ровар, падцягванні на турніку). Пагоршыўся стан скуры, сталі ломкімі пазногці і валасы, з зубоў “лезла” эмаль. Пагоршыўся характар – стаў злы, раздражняльны. Па словах атачэння, выгляд тады ў мяне быў нездаровы і схуднелы.

Ніякіх звышмагчымасцяў ці сідхаў не выявілася. Роўна праз два гады эксперыменту я падсумаваў вынікі і спыніў яго. Перайшоў зноў на вегетарыянства.

Практыку сыра- мона- ці проста сыра- не магу параіць нікому. Гэта вельмі жорстка і ў прынцыпе, разбуральна для арганізма.

Сёння аддаю перавагу простай ежы. Чым менш мяшанак – тым лепш. Гатаваная гародніна. Сырая садавіна. Бульбу і мучныя прадукты не ем увогуле. Хлеб рэдка. Не ем смажаную ежу – нават не трымаю ў доме патэльні. Яйкі – практычна не ўжываю. Рыба – рэдка ем сырую (скумбрыя ці чырвоная – гэтыя гатункі без гельмінтаў), час ад часу – запечаную ў фальзе. Патроху ўжываю малочныя прадукты, у асноўным сыр. Арэхі ці семачкі (міндаль, фундук, грэцкія, кунжут, гарбузовыя) – рэгулёва, прыкладна жменя на содні, можа быць і больш.

Праблем з набыццём прадуктаў не маю, у Бярозе дзейнічаюць крамы буйных сетак кшталту Еўравопту, на кірмашы прадаецца экзатычная і мясцовая прадукцыя.

Ваду бяру з крыніцы. Што параіць з гэтай нагоды жыхарам вялікіх гарадоў нават не ведаю. Мо дзесьці ў вадаправодзе добрая вада.

У бутэльках яе якасць так сабе, апошнія даследаванні амерыканскіх навукоўцаў паказалі значную забруджанасць такой вады мікрачасцінкамі пластыку.

Шмат рухаюся. Улетку ровар, у тым ліку заезды па краінах з горным рэльефам, бег, адцісканні, турнік, горны трэкінг і нават альпінізм, узімку – лыжы бегавыя і горныя, круглы год – лазня.

Не скажу, што мой арганізм у выніку такога ладу жыцця не схільны да хваробаў, але яго стан мне дазваляе рэалізоўваць свае разнастайныя мэты.

Бяроза невялікі, але і не малы горад: 30 тысяч чалавек. Ніхто на мяне як на дзівака праз вегетарыянства ўжо не глядзіць, звыкліся. Ну хіба незнаёмы які чалавек здзівіцца. Цяпер вегетарыянец у нас ужо не такі цуд, як 15 год таму.

Канешне, каб умацаваць і давесці цела да ідэальнай кандыцыі, трэба сур’ёзная праца, рэгулярныя аздараўленчыя практыкі, напрыклад, той жа йогі.

Мне з розных сістэм найбольш універсальнай здаецца Аюрведа – навука жыцця. Можна верыць, можна не верыць, але яна працуе на сто адсоткаў.

Стройны і велічны будынак Аюрведы грунтуецца на філасофскім вучэнні аб пяці першаэлементах. Іх спалучэнні даюць тры ДОШЫ (прынцыпы) – ВАТА (вецер), ПІТА (агонь) і КАПХА (слізь). Любы жывы арганізм складаецца з розных прапорцый гэтых трох ДОШ, што робіць яго індывідуальным.

Каб не мець праблем са здароўем, трэба падтрымліваць баланс трох прынцыпаў. Напрыклад, у людзей хударлявага целаскладу, як мой, пераважае ВАТА, і для балансу ім патрэбна пажыўная, каларыйная, цёплая або гарачая ежа. Такім чынам, згодна Аюрведзе, мне сыраядзенне супрацьпаказана, яно вядзе да разбалансавання ДОШ, прынцыпу ветру ў арганізме становіцца яшчэ больш».

Парады ад Мікалая Сінкевіча

  • Вывучайце! Літаратуры сёння шмат, і вы ў стане разабрацца ў рабоце свайго арганізма і прынцыпах здаровага харчавання, здаровага ладу жыцця, гэта не настолькі складаныя рэчы.
  • Калі вырашыце стаць вегетарыянцам і збіраецеся жыць на хлебе, бульбе і макаронах, то лепш і не спрабуйце – вы гарантавана сапсуеце арганізм. Ежа павінна быць паўнавартаснай!
  • Істотны момант – засваяльнасьць ежы. У вас павінна быць выбітная стрававальная сістэма.
  • Слухайце свой арганізм! Памятайце: у розных трэнераў і гуру свой інтарэс, і ў абсалютнай большасці выпадкаў – зарабіць на вас.
  • Толькі вы нясеце адказнасць за вынік вашых эксперыментаў.

«Зялёны партал»

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

КОММЕНТАРИИ ( 0)

ОБСУДИТЬ

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

20 января 2018 19:44

После капитального ремонта в Березовской районной больнице открылось отделение травматологии

Ремонтные работы в сжатые сроки провело выигравшее тендер ООО «Текстайлгрупп» из Барановичей: за два месяца специалистами компании выполнены работы почти на 200 тысяч рублей.

05 декабря 2017 10:08

Центр психологической разгрузки для пенсионеров и инвалидов создан в Березе

Как сообщила психолог Березовского территориального центра социального обслуживания населения Алена Ополько, территориальный центр стал одним из победителей проекта ЕС/ПРООН «Содействие развитию на местном уровне в Республике Беларусь».

02 декабря 2017 11:23

В Березе меняли конфеты на сигареты, а потом уничтожали их

30 ноября в Березовском районе прошел четвертый заключительный этап республиканской пожарно-профилактической акции «Не прожигай свою жизнь!», цель которой предупредить гибель людей на пожарах по причине неосторожного обращения с огнем при курении.

21 сентября 2017 11:55

Лесной массив Бронная гора в Березовском районе попал в список территорий, которые «оккупировали» клещи

В связи с наступлением «грибного сезона» в эти сентябрьские дни наблюдается рост обращений по поводу укусов клещей. Эпидемиологи предупреждают, что заражение клещевым энцефалитом происходит преимущественно на территориях заповедников и заказников.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: