У Бярозе аштрафавалі журналістку Шчапёткіну ў дзень салідарнасці журналістаў

21:23 05 ноября 2018
На Берасцейшчыне суды над рэпарцёрамі не спыняюцца і ў дзень міжнароднай акцыі «Станем за журналістыку».

5 лістапада суд Бярозаўскага раёну прысудзіў чарговы штраф незалежнай журналістцы Тамары Шчапёткінай.

Прысуд прыпаў на дзень, калі Міжнародная федэрацыя журналістаў праводзіць акцыю салідарнасьці.

Суддзя Наталля Вакульчык прызнала Тамару Шчапёткіну вінаватай у вырабе прадукцыі СМІ без акрэдытацыі і прысудзіла ёй штраф у памеры 857,5 рубля (35 базавых велічыняў).

Тамара Шчапёткіна расказала, што цягам трох месяцаў яе аштрафавалі на суму звыш 1500 долараў. Гэтым разам яе судзілі за апублікаваны на Радыё Рацыя артыкул аб прэзэнтацыі літаратурнага зборніка «Жырандоля».

«У судзе я на пальцах даводзіла, што не з’яўляюся карэспандэнтам Радыё Рацыя і мне акрэдытацыя не патрэбна. Таксама казала, што я не з’яўляюся выдаўцом СМІ. Я абуралася, за што такімі штрафамі караюць? Я што, урон краіне нанесла, ці што? Дзе пацярпелыя? Іх няма, а для папулярызацыі культуры той артыкул — гэта плюс», — кажа Тамара Шчапёткіна.

На суд Тамара Шчапёткіна прынесла і працоўную кніжку, з якой відаць, што яна пенсіянэрка і ніякіх запісаў аб працы на Радыё Рацыя там няма.

Тамара Шчапёткіна лічыць, што прысуд абмяжоўвае яе правы чалавека на збор і распаўсюд інфармацыі. Журналістка плануе абскарджваць прысуд і звяртацца ў Камітэт ААН па правах чалавека. У гэтым Камітэце цяпер прынятая да разгляду яе леташняя скарга.

Чарговыя штрафы журналістам у Берасці

Алесь Ляўчук і Мілана Харытонава

5 лістапада пра чарговыя штрафы даведаліся берасцейскія журналісты Алесь Ляўчук, Мілана Харытонава і Яўген Скрабец.

2 лістапада ў Ленінскім судзе Берасця над імі прайшлі суды за інтэрвію з праціўнікамі акумулятарнага заводу. На той суд журналісты вырашылі не ісці на знак пратэсту, яны заявілі, што разглядаюць гэты працэс як палітычна матываваны.

У панядзелак стала вядома, што ў іх адсутнасць журналістам прысудзілі па 612,5 рубля штрафу кожнаму (25 базавых велічынь).

Іх судзілі за працу без акрэдытацыі на замежныя СМІ. За інтэрвію з удзельнікамі пратэсту супраць акумулятарнага заводу.

Ляўчук і Харытонава пакараныя за артыкул на сайце «Белсату», Яўген Скрабец — на сайце Радыё Рацыя.

Яўген Скрабец

«Станем за журналістыку»

5 лістапада Міжнародная федэрацыя журналістаў праводзіць кампанію ў абарону незалежных журналістаў пад лозунгам «Станем за журналістыку». Такім чынам прыцягваецца ўвага да «пагрозаў, з якімі сутыкаюцца калегі».

5 ноября – международная кампания «Станем за журналистику»

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

04 января 2019 17:17

Житель Березы пытался незаконно ввезти из Украины боеприпасы

По информации Госпогранкомитета Беларуси, 3 января в пункте пропуска «Мокраны» оформление на въезд из Украины проходил 34-летний мужчина.

11 декабря 2018 13:48

Для лиц, имеющих судимость, в Березе организовали «ярмарку вакансий»

По словам начальника уголовно-исполнительной инспекции Березовского РОВД Сергея Якубовича, профилактическая акция прошла в три этапа.

10 декабря 2018 23:18

Возобновить работу бани в Малечи распорядился председатель Брестского облисполкома

Житель деревни Малеч позвонил на прямую линию председателю Брестского облисполкома Анатолию Лису с жалобой на закрытие бань в округе.

03 декабря 2018 15:15

Жительница Березы пыталась ввезти из Польши 36 айфонов, спрятав их под обшивкой автомобиля

По информации Госпогранкомитета, утром 1 декабря в пункте пропуска «Домачево» на белорусско-польской границе выявлена партия дорогостоящих смартфонов.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: