• Доллар 2.5817
  • Евро 3.0794
  • Рос. рубль 3.4056

Шосты конкурс палескай прыпеўкі “Бярозаўская сербіянка – 2017” адбудзецца 30 ліпеня

07:28 25 июля 2017
Свята-конкурс “Бярозаўская сербіянка-2017” з удзелам фальклёрных калектываў Брэсцкай вобласці  ў чарговы, шосты раз пройдзе на аграсядзібе “Шчодры заяц” у вёсцы Селаўшчына, Бярозаўскага раёна.

Фестываль адбудзецца 30-га ліпеня. Пачатак а 12-й гадзіне.

Конкурсныя праграмы  у намінацыях:

-выканаўца прыпевак і танца “Сербіянка”;

– выканаўца прыпевак і танца “Сямёнаўна”;

– выканаўца на гармоніку “Іграй, гармонік”

– кірмаш вырабаў майстроў народнай творчасці “Беларускі сувенір”

Для даведкі.

Палеская прыпеўка – “сербіянка” – унікальная з’ява ў беларускай палескай вуснай вершаванай, музычнай і танцавальнай  культуры. Чатырохрадковая прыпеўка і танец выконваецца пад гармонік под сваеасаблівую мелодыю . А  спяваецца сербіянка на мілагучным заходне-палескім дыялекце – сумесі украінскай, польскай і беларускай моваў. Сербіянка была неад’емнай часткай святкавання народзінаў, вяселляў, провадаў у армію,  мясцовых сьвятаў. Да 80-х гадоў 20-га стагоддзя Сербіянка мела шырокі распаўсюд на Палессі.

Алена Аўтушка (Жуковіч) ,  уражэнка вёскі Альшэва Бярозаўскага раёна, разам з сястрой Марыяй Зайцавай, у 2011 годзе прапанавалі арганізаваць фестываль сербіянкі. Іх  ідэю падтрымала супрацоўніца аддзела культуры Бярозаўскага выканкама Галіна Міхневіч – аматарка і выканаўца сербіянкі.

“Бярозаўская сербіянка – 2017”  – свята палескай прыпеўкі, якое ўжо шосты раз адбыаецца ў Бярозаўскім раёне. Да свята далучыліся аматары з  Івацэвіцкага, Кобрынскага, Ляхавіцкага і іншых раёнаў Брэсцкай вобласці.

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

21 сентября 2020 18:46

Рейтинг районов Брестской области по родному языку белорусскому

Судя по данным переписи населения, в Брестской области в процентном отношении называют родным белорусский язык большее количество жителей.

04 августа 2020 18:54

Как выглядит концерт в Берёзе на площадке, где был митинг

В берёзовских соцсетях обсуждают видео концерта на той самой площадке, где проходил митинг в поодержку Светланы Тихановской

06 июля 2020 14:19

В городском парке Березы появились игровой комплекс и спортплощадка с тренажерами

Детский городок «Планета СуперКид» и спортивную площадку, на которой размещены тренажеры и воркаут-зона, обустроило ОАО «Савушкин продукт». Площадки открыты для свободного доступа всех любителей активного отдыха.

02 июля 2020 18:26

Как отметят 3 июля в городах Брестской области?

Пандемия коронавируса значительно ограничила массовые гуляния по случаю официального государственного праздника - Дня Независимости 3 июля.