• Доллар 3.802
  • Евро 2.4299
  • Рос. рубль 2.9174

«Нікому мы не патрэбныя», — пасля рамонту дарогі вазочнік заблакіраваны ў сваёй хаце. ВІДЭА

17:56 11 октября 2017
Уладзімір Вялюк з вёскі Лукомер Бярозаўскага раёну не ходзіць, перасоўваецца на вазку. Але больш за два гады ня можа выбрацца са свайго двара самастойна.

Выехаць перашкаджае сама дарога: два гады таму яе паднялі значна вышэй. З хаты Уладзіміра Велюка ў акно відаць, як машыны едуць ледзь не па-над вокнамі.

«Яны калі асфальт гэты клалі, то я ім крычаў — вы што, маўляў, робіце? Вы ж мяне замуроўваеце! А яны мне — «У нас планы».

Інвалідам Уладзімір стаў пасля аварыі, амаль 30 год таму.

«У 1989 годзе я трапіў у аварыю. Працаваў у калгасе ў Пружанскім раёне, ехалі на „ўазіку“ па працоўных справах, я пасажырам быў… І вось 30 год, лічы, я так вось жыву. Жыў спачатку ў мамы, але цяжка было з 3 паверха спускацца. Купілі мне гэтую хату ў вёсцы. Ну і жыў тут, але ж бачыце — замуравалі…» — кажа Уладзімір.

Да рамонту дарогі, кажа спадар Вялюк, ён спакойна выязджаў з двара ў краму, да сяброў і нават у суседнюю вёску. Цяпер жа ўз’ехаць на дарогу на вазку няма як:

«Хочацца да сяброў з’ездзіць, пагутарыць хаця б. Улетку яшчэ я сядаю на зямлю ды цягну вазочак за сабой угару на асфальт, а потым сядаю ды еду. А восень, зіма, калі бруд ды дождж…»

Спадар Вялюк кажа, што чатыры разы звяртаўся ў сельсавет з гэтай праблемай. Скардзіўся таксама, што вада з дарогі цячэ яму ў двор:

«Адзін адказ — грошай няма. Ну нікому нічога ня трэба! Як у Малечы жыў, у акно глядзеў з трэцяга паверха, так і тут — прыехаў у вёску і ў акно гляджу».

Пасля аварыі ў 1989 годзе жонка пакінула Уладзіміра Велюка. З ім засталіся два сыны. Але цяпер яны выраслі і жывуць у іншых паселішчах, як і брат Уладзіміра. Брат з сынамі наведваюць яго часта, але не штодня.

Уладзімер мае матаблок, якім можа сам кіраваць. Улетку часам на матаблоку ён і выязджаў з двара. Але цяпер ня можа, бо колы буксуюць па восеньскай сырой траве. Да таго ж, кажа Уладзімір, выязджаць самому на матаблоку з двара небяспечна, бо ўгару трэба разганяцца — можна выскачыць пад аўтамабіль.

«Лукашэнка казаў, што інвалідам заўсёды дапамогуць, усё зробяць. У гарадах — магчыма. А тут, у вёсцы, нікому мы не патрэбныя. Хоць я працаваў на дзяржаву, але здарылася аварыя — вытворчая траўма», — кажа Уладзімір.

Спадар Вялюк мае каля хаты невялікую майстэрню, дзе рамантуе людзям сельгаспрылады — прыкладам, бензапілу ці касілку. Трымае курэй, свінню. Шмат з чым у сваёй гаспадарцы можа ўправіцца сам. Адзінае, чаго ня можа, — выехаць з двара да людзей.

Журналістам не ўдалося дабіцца ў сельвыканкаме каментару наконт таго, як можна дапамагчы Ўладзімеру Велюку.

За вазочніка заступіўся сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Валянцін Лазарэнкаў. Ён паабяцаў, што дапаможа скласьці звароты да мясцовых уладаў з патрабаваннем вырашыць праблему інваліда.

Радыё Свабода

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

01 марта 2021 22:26

Белоозёрский автослесарь отказался чинить авто милиционеров и поставил рекорд по штрафам

Автослесарь из Белоозёрска Владимир Зубрицкий отказался ремонтировать авто сотрудников милиции после событий августа 2020 года. Семь раз на него составляли протоколы за несанкционированные акции.

08 февраля 2021 13:21

Дом сгорел, но унывать некогда: депутат Билибуха из Берёзовского района

Сейчас на всю Беларусь один оппозиционный депутат - активист БХД Валерий Билибуха из деревни Кабаки Берёзовского района. Недавно у него сгорел дом.

29 января 2021 22:37

Бизнесмен Александр Мошенский рассказал о модернизация сыродельного комбината в Березе

В 2018 году контрольный пакет акций предприятия продали компании «Савушкин продукт»

16 января 2021 15:54

Стало известно, где будет проходить суд над уроженцем Березы – блогером Александром Кабановым

Пока не ясно, когда начнется разбирательство и в чем конкретно обвиняют блогера, признанного политзаключенным