• Доллар 3.802
  • Евро 2.4299
  • Рос. рубль 2.9174

Пасля публікацыі ў СМІ інваліду з Бярозаўскага раёну зрабілі пандус

15:21 20 декабря 2017
Два гады Уладзімір Вялюк з вёскі Лукомер Бярозаўскага раёну чакаў вырашэння сваёй праблемы. Інвалід першай групы, які перасоўваецца на вазку, пасля рамонту дарогі каля дому аказаўся заблакаваны ў сваім двары.

Дарожнікі паднялі дарогу больш як на метр. У выніку інвалід, каб выбрацца на шашу, мусіў паўзці на высокі насып і цягнуць за сабою вазок. Скаргі і звароты да мясцовых уладаў і дарожнікаў не прынеслі плёну.

Сітуацыя змянілася пасля публікацый у СМІ пра ягоную праблему.

«Неўзабаве пасьля таго, як з’явілася публікацыя пра мяне ў інтэрнэце, сюды завіталі чыноўнікі. У тым ліку нават з Менску прыехалі, шмат машынаў было. Разбіраліся на месцы», — кажа Уладзімір Вялюк.

Пры гэтым, кажа інвалід, мясцовыя ўлады сварыліся на яго — маўляў, навошта было звяртацца ў СМІ?

«Абуралася галоўным чынам старшыня мясцовага сельсавету. Крычала на мяне, што навошта было выклікаць сюды так званых „БНФаўцаў“. А я кажу: а да каго мне яшчэ звяртацца, калі ні да кога не дагрукаешся?» — кажа вясковец.

Ва ўсякім разе, галоўная праблема інваліда цяпер вырашана. З ягонага двара на высокую дарогу пабудавалі пандус.

«Пасля разбораў чыноўнікаў сюды прыязджалі хлопцы з Малецкага ЖКГ. Хуценька насыпалі пясок, паклалі асфальт, а наверх залілі бетон, дый усё. Пазней поручні паставяць, а так пандус ужо гатовы. Два дні ўсяго працавалі. А столькі гадоў чакаў гэтага, прасіў жа ня раз, звяртаўся да чыноўнікаў. Раней жа запаўзаў на дарогу і цягнуў за сабою вазок. Пакуль выпаўзу па зямлі, увесь брудны быў», — узгадвае Уладзімір Вялюк.

Пакуль на новы пандус інвалід яшчэ не выяжджаў, але кажа, што гэта сапраўды паратунак з «аблогі», у якую ён трапіў пасля рамонту дарогі два гады таму.

«Магу хоць у краму заехаць, дый наогул так выехаць. Бо адзін увесь час у гэтых сценах. А так, канечне, весялей будзе. Добра, што зрабілі пандус. Хоць пакуль зіма, то надта нідзе ня выедзеш. Але ўжо запланаваў неяк выбрацца на рыбалку», — кажа інвалід.

Уладзімер перакананы, што калі б ён не звярнуўся да журналістаў, то ягоная праблема да гэтага часу так і не была б вырашаная.

«Усё гэта дэманструе стаўленне да людзей, да інвалідаў. Бо як будзеш маўчаць, то ніхто нічога ня зробіць», — кажа інвалід.

Радыё Свабода

Чытайце:
«Нікому мы не патрэбныя», — пасля рамонту дарогі вазочнік заблакіраваны ў сваёй хаце. ВІДЭА

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

01 марта 2021 22:26

Белоозёрский автослесарь отказался чинить авто милиционеров и поставил рекорд по штрафам

Автослесарь из Белоозёрска Владимир Зубрицкий отказался ремонтировать авто сотрудников милиции после событий августа 2020 года. Семь раз на него составляли протоколы за несанкционированные акции.

08 февраля 2021 13:21

Дом сгорел, но унывать некогда: депутат Билибуха из Берёзовского района

Сейчас на всю Беларусь один оппозиционный депутат - активист БХД Валерий Билибуха из деревни Кабаки Берёзовского района. Недавно у него сгорел дом.

29 января 2021 22:37

Бизнесмен Александр Мошенский рассказал о модернизация сыродельного комбината в Березе

В 2018 году контрольный пакет акций предприятия продали компании «Савушкин продукт»

16 января 2021 15:54

Стало известно, где будет проходить суд над уроженцем Березы – блогером Александром Кабановым

Пока не ясно, когда начнется разбирательство и в чем конкретно обвиняют блогера, признанного политзаключенным