• Доллар 2.5256
  • Евро 3.0596
  • Рос. рубль 3.4142

Крысціна Сліпчанка з Бярозаўскага раёна – сярод пераможцаў конкурсу юных чытальнікаў па-беларуску

21:03 22 февраля 2018
Рэгіянальны фінал рэспубліканскага конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom» адбыўся у школе №30 горада Брэста, дзе вызначыліся пяць лепшых чытальнікаў твораў на роднай мове.

Удзельнікамі праекта «Чытаем па-беларуску з velcom» ў гэтым сезоне сталі вучні 7-8 класаў школ і гімназій з усёй Беларусі. На працягу двух месяцаў школьнікі запісвалі відэа, на якіх чыталі творы беларускай літаратуры і выкладвалі іх на свае асабістыя старонкі ў сацыяльных сетках.

Школьнікі з усёй Беларусі даслалі на конкурс 2048 відэа агульнай працягласцю больш за 45 гадзін. Па выніках першага этапу журы вызначыла па 30 лепшых чытальнікаў з кожнай вобласці і горада Мінска. З Брэсцкай вобласці на конкурс паступіла 280 відэапрац.

Галоўнае, што ацэньвала журы пачас рэгіянальнага фінала – выразнае і чыстае выкананне твора. Дадатковую інтрыгу спаборніцтву надаваў ліміт па працягласці выступу для кожнага ўдзельніка – да двух хвілін.

У склад журы ўвайшлі пісьменніца Раіса Баравікова, кіраўнік групы па карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці кампаніі velcom Віктар Пазнякоў, метадыст вучэбна-метадычнага кабінета Маскоўскага раёна горада Брэста Ірына Паўлючук, паэтка Маргарыта Латышкевіч.

Пераможцамі рэгіянальнага фіналу ў Брэсце сталі 5 канкурсантаў: Аляксандра Коцелева (сярэдняя школа №37 г.Брэста), Аляксандр Каляда (сярэдняя школа №24 г.Брэста), Крысціна Сліпчэнка (Малецкі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад – сярэдняя школа), Ангеліна Мішпількіна (Высокаўская сярэдняя школа), Елізавета Шчэрбацэвіч (гімназія г. Кобрына).

Яны ўзнагароджаны смартфонамі і запрошаныя на рэспубліканскі фінал конкурсу, дзе будуць прадстаўляць Берасцейшчыну (фінал адбудзецца ў траўні).

Старшыня журы Раіса Баравікова адзначыла высокі ўзровень усіх удзельнікаў.

«Мне вельмі прыемна глядзець на нашых канкурсантаў, таму што, гледзячы на ​​іх, разумею, што нас чакае выдатная будучыня. У якой жывуць нашы беларускія традыцыі, наша мова. Дзякуй вам, канкурсанты з Брэстчыны, за ваш талент. А таксама, кампаніі velcom за стварэнне такога важнага праекта, які спрыяе захаванню і распаўсюджванню нашай роднай мовы», – кажа пісьменніца.

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

16 февраля 2021 11:34

Конкурс предпринимательских инициатив объявлен в Берёзовском и Кобринском районах

Заявки принимаются с 15 февраля до 30 марта

23 июня 2020 10:17

В Березовском и Кобринском районах проведут онлайн-семинар для желающих реализовать свои идеи

Конкурс инициатив в рамках проекта «Поддержка экономического развития на местном уровне в Республике Беларусь» финансируется Европейским союзом и реализуется ПРООН в партнерстве с Министерством экономики.

08 июня 2020 16:49

Начался прием заявок на конкурс предпринимательских инициатив в Березовском и Кобринском районах

Кластерные и социально значимые инициативы в Беларуси получат поддержку по проекту ЕС/ПРООН «Поддержка экономического развития на местном уровне в Республике Беларусь».

31 июля 2019 15:11

В Березовском районе предложили 191 бизнес-идею для реализации на местном уровне

Организаторы проекта ЕС-ПРООН «Поддержка экономического развития на местном уровне в Республике Беларусь» озвучили результаты проведенного конкурса бизнес-идей.