• Доллар 2.5256
  • Евро 3.0596
  • Рос. рубль 3.4142

У сельсавеце Бярозаўскага раёну пералічылі галасы. «Супраць усіх» не перамог

09:50 14 марта 2018
У Першамайскай сельскай выбарчай камісіі пералічылі галасы ў Кабакоўскай выбарчай акрузе № 11. У выніку дэпутатам сельсавету абвясцілі былога міліцыянта Дзмітрыя Гукіна.

Раней бярозаўскі назіральнік Сяржук Русецкі і сябра ўчастковай выбарчай камісіі Аляксандр Кенда расказалі, што ў час падліку галасоў у дзень выбараў на гэтым участку большасць прагаласавала «супраць усіх», што было зафіксавана і ў пратаколе.

Скандал: у Бярозаўскім раёне на выбарах у сельсавет перамог «супраць усіх»?

Аднак праз пэўны час пасля выбараў стала вядома, што на гэтай безальтэрнатыўнай акрузе ўсё ж абвясцілі дэпутатам Дзмітрыя Гукіна – былога ўчастковага, цяпер – юрыста сельгасагранізацыі.

Назіральнік з Бярозы Сяржук Русецкі напісаў заяву ў пракуратуру, каб высветліць, чаму так атрымалася. Яму прыйшоў адказ з Бярозаўскай раённай выбарчай камісіі, што бюлетэні яшчэ раз пералічваліся на наступны дзень пасля выбараў, 19 лютага.

«Першамайская сельская выбарчая камісія ў прысутнасці членаў Бярозаўскай раённай выбарчай камісіі Крагеля А.У. і Мшара В.У., намесніка старшыні ўчастковай камісіі ўчастку для галасавання № 30 Быцко І.Л., правяла паўторны пералік галасоў па Кабакоўскай выбарчай акрузе № 11, пра што быў складзены акт аб правядзенні паўторнага падліку галасоў выбарнікаў па гэтай выбарчай акрузе», — паведамляецца ў адказе з раённай выбарчай камісіі на заяву Русецкага.

У выніку другога падліку выявілася, што за кандыдата Дзмітрыя Гукіна аддадзена 50 галасоў, а «супраць усіх» прагаласавалі 39 чалавек. У першапачатковым пратаколе гэтыя лічбы былі наадварот:

 

Назіральнік Сяржук Русецкі кажа, што здзіўлены такім паваротам, таму што і сам стаяў каля стала, дзе лічыліся галасы ў дзень выбараў:

«Камісія з 14 чалавек лічыла галасы. Потым кандыдат абскардзіў гэта, тлумачэньні ўзялі ў назіральнікаў, але чамусьці не ва ўсіх, а толькі „правільных“. Тое самае можна сказаць і пра сяброў камісіі — калі спачатку ўсе 14 лічылі, то чаму на паўторны пералік не запрасілі сябра камісіі ад БНФ Аляксандра Кенду? Вынік атрымаўся такі, які быў патрэбны райвыканкаму», — заявіў Сяржук Русецкі.

Калі б на гэтай безальтэрнатыўнай акрузе большасць галасоў былі зафіксаваныя “супраць усіх”, то выбары тут не адбыліся б.

Радыё Свабода

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

24 марта 2021 20:58

Из-за герба на балконе задержали жителя Берёзовского района

Геннадий Климашевич из агрогородка Малеч Берёзовского района доставлен в РОВД до суда

17 февраля 2021 09:10

На суде над блогерами Кабановым и Петрухиным омоновец рассказал, что соседи перестали общаться с родителями

16 февраля в Могилёве возобновилось рассмотрение уголовного дела в отношении блогеров Сергея Петрухина и Александра Кабанова без самих подсудимых. Как было заявлено на суде, их удалили с прошлого судебного заседания за нарушение порядка его проведения.

08 января 2021 18:11

По дороге из Березы в Россию задержали автомобиль перевозивший ядохимикаты

За рулем был местный житель, не являющийся индивидуальным предпринимателем

11 декабря 2020 09:50

Уроженец Белоозёрска подал заявку на пикет на балконе

Председатель Движения «За Свободу» Юрий Губаревич, уроженец Белоозёрска, проживающий в Минске, обратился в Мингорисполком с просьбой разрешить пикет у себя на балконе для публичной демонстрации бело-красно-белого флага.